Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Фіяска Лайлза на двухсотметроўцы: прыбег (з кавідам?) толькі трэцім, аддаў тытул таленту з Батсваны

Фіяска Лайлза на двухсотметроўцы: прыбег (з кавідам?) толькі трэцім, аддаў тытул таленту з Батсваны

Алімпійскі хет-трык скасаваны.

Фіяска Лайлза на двухсотметроўцы: прыбег (з кавідам?) толькі трэцім, аддаў тытул таленту з Батсваны

Амаль усе топавыя спрынтары называюць сваёй любімай дыстанцыяй менавіта 200, а не каралеўскія 100 – тут больш магчымасцяў выправіць памылкі на старце і паказаць уласную выбухную хуткасць.

Пра гэта нават на піку ўласнай суперзоркавай кар'еры нярэдка гаварыў Усэйн Болт – як цяпер рэгулярна кажа Ноа Лайлз, адна з самых вялікіх зорак Алімпіяды ў Парыжы.

Амерыканскі спрынтар з перавагай у 0,005 секунды выйграў стометроўку і лічыўся галоўным прэтэндэнтам на перамогу і на 200 метрах. Тым больш што на гэтай дыстанцыі ў яго ўжо была алімпійская ўзнагарода – бронза Токіа-2020.

Аднак 200 метраў у Парыжы аказаліся дыстанцыяй гучных апсетаў.

Першыя з іх адбыліся яшчэ на паўфінальнай стадыі. Адабрацца ў фінал не змог пераможца папярэдняй Алімпіяды канадзец Андрэ дэ Грас, а сам Лайлз прайграў паўфінальны забег Летсілю Тэбозе з Батсваны – 21-гадоваму спрынтару, які ў Парыжы дэбютуе на Гульнях і паступова ўрываецца ў эліту.

Гэта не здавалася чымсьці нечаканым – на стометроўцы Лайлз таксама эканоміў сілы, не выйграўшы ніводнага з кваліфікацыйных забегаў (усе стадыі адбору праходзіў з другой пазіцыі) і паказаўшы свой максімум менавіта ў фінале.

Аднак вырашальны забег на лёгкаатлетычных дарожках «Стад дэ Франс» даказаў невыпадковасць паразы Ноа – ён прайграў фінал не толькі Тэбозе, але і свайму суайчынніку Кэнэту Беднарэку (для яго гэта другое алімпійскае срэбра запар на 200 метрах):

Ужо пасля паразы Лайлза амерыканскія медыя (у прыватнасці, USA Today) паведамілі, што два дні таму Ноа нібыта здаў станоўчы тэст на ковід – прынамсі, пра гэта паведаміла маці спартсмена. У гэтым, магчыма, і прычына яго паражэння, хоць фінал амерыканец усё роўна прабег значна хутчэй за свае спробы ў кваліфікацыі – 19,70 супраць 20,19 і 20,08.

Тэбога ж пераадолеў дыстанцыю за 19,46 секунды – далёка ад алімпійскага (19,30) і тым больш сусветнага (19,19) рэкордаў, якія ўсё яшчэ належаць Болту, аднак дастаткова хутка для таго, каб упэўнена пакінуць за спінай усіх амерыканцаў і устанавіць рэкорд Афрыкі:

Для ЗША перамога на 200 метрах застаецца недасягальнай з 2004 года, калі ў Афінах перамог Шон Кроўфард. Затым гэтую дыстанцыю тройчы запар забіраў Болт, у 2020-м перамогу святкаваў канадзец дэ Грас, а вось цяпер – Тэбога, чыё золата стала для Батсваны наогул першым за ўсю гісторыю выступаў на Алімпійскіх гульнях:

Улічваючы ўзрост Летселя і яго канкурэнтаў (Лайлзу, напрыклад, 27), здаецца, што менавіта ён з'яўляецца будучыняй алімпійскага спрынту. На стометроўцы ў Парыжы ён паказаў шосты вынік у фінале, але ўжо мае срэбра чэмпіянату свету на гэтай дыстанцыі – і дастаткова часу, каб стаць найлепшым у свеце ўжо ў наступным цыкле.

Лайлзу ж давядзецца адкласці мары пра залаты алімпійскі хет-трык – на чатыры гады, а можа, і назаўжды. У яго ў Парыжы-2024 застаецца толькі адна дысцыпліна – эстафета 4х100 метраў, але нават перамога там не перакрые яго фіяска на двухсотметроўцы.

Фота: скрыншоты трансляцыі Eurosport

Іншыя пасты карыстальніка

Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
Сёння, 06:13
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
Учора, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
Учора, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Ілля Протас у Канадзе ішоў на рэкорд не Касціцына – аўтар не трапіў у НХЛ, затое ездзіў на АГ і замінаў камандзе Лукашэнкі
27 красавіка, 12:30
АБФФ суперлагічная па фінале Кубка: рэжым не даў, дзе хацелі, «Дынама» занятае невядома чым – тады адмова ад нейтральнага поля!
26 красавіка, 17:30
3
Усе пасты