Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/«У нашай сітуацыі ты б здох ад страху». Што за ўкраінцы адказалі на «тролінг» Недасекава пра святло і газ

«У нашай сітуацыі ты б здох ад страху». Што за ўкраінцы адказалі на «тролінг» Недасекава пра святло і газ

Адзін у Беларусі быў бы ў топе.

Аўтар — Alex Zagorski
«У нашай сітуацыі ты б здох ад страху». Што за ўкраінцы адказалі на «тролінг» Недасекава пра святло і газ

У 2021-м рэжымнік Максім Недасекаў узяў бронзавы медаль на АГ у скачках у вышыню і пагражаў узяць золата ў 2024-м. Але траўмы аказаліся супраць – за 3,5 года пасля Токіа Недасекаў вельмi шмат лячыўся, а апошні раз выходзіў у сектар у студзені 2024-га. Свае медальныя алімпійскія намеры лукашыст перанёс на 2028-ы – але верыцца з цяжкасцю.

Пакуль што скакун спрабуе сябе ў музыцы – у жніўні нават выступіў з DJ-сэтам на феставалі ў Віцебскай вобласці – і перыядычна нагадвае пра сябе ў дзяржмедыя і сацсетках. У самым канцы 2024-га Недасекаў наведаў выставу, дзе была асветленая беларуская энергетыка, і ў сваім Instagram падпісаў відэа адтуль: «У нас ёсць святло і газ, а ў вас?» – дадаўшы ў канцы дужку-ўсмешку.

Такое пасланне выглядала ці то бязглузда, ці то агідна. Бязглузда – калі так Недасекаў паспрабаваў уліцца ў чарговы рэжымны «флэшмоб»: у яго межах спрабуюць здымаць відэа з намёкам на тое, што ў Беларусі газ танны, а на захад – дарагі. Так, гэта наступствы абмежаванняў паставак з Расіі ў адказ на вайну ва Украіне – рэжым жа за зніжкі на газ ва ўсім падтрымлівае краіну-агрэсара, у тым ліку дае тэрыторыю для атак. Мярзотна – калі Недасекаў так паспрабаваў закрануць украінцаў, якія сапраўды перыядычна пазбаўляюцца электрычнасці і газу з-за ракетных удараў Расіі па аб’ектах інфраструктуры. За гэтую версію кажа тое, што скакун і раней быў заўважаны ў спробах «затроліць» Украіну за тое, што яна змагаецца за сваю незалежнасць, адмовіўшыся «мірна» стаць часткай Расіі.

Неўзабаве Недасекаў сам апублікаваў рэакцыю двух украінскіх лёгкаатлетаў, якія ўсё ж такі прынялі ягоны выпад на свой рахунак. Антон Нагарняк нагадаў Недасекаву пра міжнародны бан, а Дыяна Мірашнічэнка назвала беларускага скакуна «нізкім чалавекам», якi б ва Украiне ўжо «здох ад страху», на што той паспрабаваў аджартавацца, а ў цэлым яшчэ раз пакпiў з праблем, якiя спансуе блiзкi яму лукашэнкаўскi рэжым.

19-гадовы Нагарняк і 18-гадовая Мірашнічэнка – пара ў стасунках. А яшчэ абодва сапраўды выступаюць на міжнародных спаборніцтвах – пакуль што на моладзевым узроўні. У жніўнi 2024 года ў складзе зборнай Украіны яны ездзілі на чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы U-20 у Перу. Там Нагарняк стаў 13-м у скачках у даўжыню – да квалiфiкацыi ў фiнал з 12 найлепшых не хапіла двух сантыметраў. Мірашнічэнка ж у той жа дысцыплiне заняла чацвёртае вынiковае месца. Пры гэтым у скачках яна стала спаборнiчаць толькi ў мiнулым годзе – да гэтага спецыялiзавалася толькi на бегу. На ЧС U-20 удзельнiчала таксама ў эстафеце 4х100 метраў, дзе з калегамi стала шостай.

На ўкраiнскiм узроўнi абодва з пары ўжо майстры спорта ды маюць поспехi па дарослых: у 2024-м дзяўчына выйграла чэмпiянат Украiны у эстафеце, а хлопец стаў другiм у скачках ў даўжыню (увогуле ён пакуль спрабуе сябе ў шэрагу дысцыплiн з дзесяцiборства, у тым лiку ў скачках у вышыню).

Мяркуючы па выніках 2024-га, з юніёрамі ўзроўню Нагарняка ў Беларусі складана. На чэмпіянаце Украіны ён паляцеў на 7,72 метра, а на іншых унутраных спаборніцтвах – увогуле на 7,78. На ўсіх беларускіх скакуноў за год ёсць толькі адзін лепшы вынiк – 7,84 ад 29-гадовага Мікіты Лапаценкі. Бліжэйшы з катэгорыі U-20 – Дзяніс Уракаў з 7,66 пры прыкметным спадарожным ветры. Мірашнічэнка на ЧС U-20 скокнула на 6,22 – такі ж найлепшы вынік у Беларусі з гэтай узроставай катэгорыі ў старэйшай на 1,5 года Анастасіі Дрозд, далей ляцелі толькі значна больш вопытныя спартсменкі.

Іншыя пасты карыстальніка

У дзюдо нібыта дазволілі беларусам выступаць пад рэжымнай сімволікай. Вось якім бокам тут сябар Пуціна
19 траўня, 19:00
Гэтыя беларусы з футбола і хакея муцяць з мадэлямі – у тых бывае праца на спорце і шмат тысяч падпісчыкаў
19 траўня, 11:00
«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 траўня, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 траўня, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 траўня, 06:23
2
Яшчэ нядаўна быў не гатовы трэнаваць, а цяпер яго каманда – лідар ЧБ: крыўдна звальнялі, вылетаў у Д3, хоча максімум
6 траўня, 11:39
4
Туміловіч ужо месяц у Ізраілі: цешыцца пашпартным багаццем, рыхтаваўся да бойкі на стадыёне, нібыта вяртаецца ў пляжку
6 траўня, 05:57
4
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду
5 траўня, 14:29
3
На пляжным ЧС на Сейшэлах зборная Беларусі гуляе на той жа арэне, што і год таму ў Дубаі. Вось як яна адолела 3 тысячы км
5 траўня, 06:29
2
У веласпорце Беларусі адкрылі мастацкую галерэю – уцягнулі іншыя віды ў выставы, прапануюць набыць працы за тысячы долараў
30 красавіка, 16:00
Зорная банда «Узды», пераможца Кубку на афішы са Сталіным, касяк з блогерам пад алкаша – такая во весялуха ў Д3
30 красавіка, 06:00
«Мяшкоў» не прайграе СКА два гады, хаця можа саступаць і 6 мячоў – цяпер забраў сёмы трафей, асадзiўшы сына Барбашынскага
29 красавіка, 12:40
Ён – магістрант, яна – былая сцюардэса. Цікавае пра аднаго з самых закрытых беларусаў НХЛ і яго сям'ю
29 красавіка, 06:34
Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
28 красавіка, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 красавіка, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 красавіка, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 красавіка, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 красавіка, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 красавіка, 16:19
Верагодна, менавіта гэтая жанчына распавяла вашым бацькам пра фітнес, як і сотням тысяч іншых беларусаў. Вось што з ёй цяпер
21 красавіка, 12:03
2
Усе пасты