Усе навіны

Ферстапен і Хэмілтан сутыкнуліся на Гран-пры Сан-Паўлу

13 лістапада 2022, 23:15

Пілот «Рэд Бул» Макс Ферстапен і гоншчык «Мэрсэдэс» Льюіс Хэмілтан сутыкнуліся па дарозе да другога павароту на Гран-пры Сан-Паўлу.

Абедзве машыны атрымалі пашкоджанні – Хэмілтан застаўся на трасе, а Ферстапен пабываў у боксах для замены пярэдняга антыкрыла і вярнуўся ў канцы пелатона.

Сцюарды аштрафавалі Макса на 5 секунд.