Усе навіны

Ніка Хюлькенберг вяртаецца ў Формулу-1

17 лістапада 2022, 19:21

Месца Міка Шумахера ў «Хаасе» зойме Ніка Хюлькенберг.

Хюлькенберг дэбютаваў у Ф-1 у 2010 годзе ў складзе «Уільямса». З 2012 па 2019 быў у складзе «Форс-Індыі» і «Рэно».

За апошнія тры гады немец пяць разоў замяняў хворых пілотаў «Рэйсінг Пойнт» і «Астан Марцін».

«Рады вярнуцца ў Ф-1. Ёсць адчуванне, што я ніколі адсюль не сыходзіў», – сказаў Хюлькенберг.