Усе навіны

Склад каманд «Формулы-1» на 2023 год.

22 лістапада 2022, 08:53
1

Сталі вядомыя склады ўсіх каманд «Формулы-1» на сезон-2023.

Склад каманд «Ф-1» на сезон-2023:

«Мэрсэдэс»: Льюіс Хэмілтан (кантракт да канца 2023 года), Джордж Расэл (шматгадовы кантракт з 2022-га).

«Рэд Бул»: Макс Ферстапен (2028), Серхіа Перэс (2024).

«Ферары»: Шарль Леклер (2024), Карлас Сайнс (2024).

«Макларэн»: Ланда Норыс (2025), Оскар Піястры (шматгадовы кантракт, меркавана да 2024-га).

«Альпін»: Эстэбан Акон (2024), П'ер Гаслі (шматгадовы кантракт з 2023-га).

«Астан Мартын»: Фернанда Алонса (шматгадовы кантракт з 2023-га), Ланс Строл (пацверджаны на 2023-ы).

«Альфа Рамэа»: Валтэры Ботас (шматгадовы кантракт, меркавана да 2024-га), Чжоў Гуаньюй (2023).

«Альфа Таўры»: Юкі Цунода (2023), Нік дэ Врыс (кантракт з 2023-га).

«Уільямс»: Алекс Албон (шматгадовы кантракт з 2023-га), Логан Сэрджант (2023).

«Хаас»: Кевін Магнусен (шматгадовы кантракт з 2022-га), Ніко Хюлькенберг (2023).