Усе навіны

Каманда Хэмілтана выйграла чэмпіянат Extreme E

28 лістапада 2022, 19:59

Каманда сяміразовага чэмпіёна «Формулы-1» Льюіса Хэмілтана X44 выйграла чэмпіянат у серыі электрапазадарожнікаў Extreme E.

X44 атрымала тытул на апошнім этапе першынства ва Уругваі. У агульным заліку каманда набрала 86 ачкоў.

У складзе калектыву выступілі дзевяціразовы чэмпіён свету ў класе машын WRC Себасцьян Леб і чэмпіёнка Кубка свету FIA па ралі Крысціна Гуцьерэс.

Каманда Хэмілтана ўсяго на тры ачкі апярэдзіла каманду Rosberg X Racing, якая належыць чэмпіёну «Ф-1» Ніка Росбергу.