Усе навіны

У Сочы знік беларускі трэнер па картынгу

29 студзеня 2023, 19:07

У Краснадарскім краі Расіі ў Сочы знік беларускі трэнер па картынгу Максім Дзясятнік. Ён адвозіў дзіця з Мінска на гонку ў Сочы і знік.

Як распавяла мама аднаго з картынгістаў, трэнер адвозіў на спаборніцтвы Андрэя Крайко, але пасля за спартсменам прыляцеў тата, і дзіця з ім вярнулася дадому. Самога Дзесятнікі нідзе няма: яго рэчы засталіся ў гасцініцы, бус стаіць на картадроме.

Цяпер беларуса шукае мясцовая паліцыя і добраахвотнікі з пошукава-выратавальнага атрада «ЛізаАлерт» Краснадарскага краю.