Усе навіны

Экс-пілот «Формулы-1» з расіянін беларускага паходжання Мазепін падаў у суд на ўлады Канады

22 красавіка 2023, 20:01

Былы расійскі пілот «Формулы-1» беларускага паходжання Мікіта Мазепін падаў у суд на ўлады Канады.

Экс-гоншчык «Хааса» патрабуе ў міністра замежных спраў Мелані Жолі выключэння з санкцыйных спісаў.

Санкцыі не дазваляюць Мазепіну ўдзельнічаць у гоначных спаборніцтвах у Канадзе або заключаць здзелкі з канадцамі, што «катастрафічна зніжае» яго шанцы вярнуцца ў «Ф-1» у 2024 годзе, гаворыцца ў пададзеных у суд дакументах.

Нагадаем, што раней Еўрапейскі суд дазволіў Мазепіну браць удзел у чэмпіянаце «Формулы-1» пад нейтральным сцягам.