Усе навіны

Капітан каманды «МАЗ» Вязовіч: «Беларускія спартсмены не ўсюды могуць прымаць удзел на роўных у Чэмпіянаце Расіі з расійскімі спартсменамі»

24 красавіка, 13:30

Капітан беларускай каманды «МАЗ» Сяргей Вязовіч пракаментаваў нядопуск да чэмпіянату Расіі.

«Насамрэч мы здзіўляемся, таму што летась у нас такая магчымасць была. У гэтым годзе са слоў Расійскай аўтамабільнай Федэрацыі, гэтая пазіцыя Міністэрства спорту. Або нейкія недамоўленасці паміж імі. Таму мы над гэтым пытаннем сумесна з Беларускай аўтамабільнай федэрацыяй і з міністэрствам спорту Беларусі працуем і спрабуем гэтую сітуацыю змяніць. Але наколькі я ведаю, гэта закранула не толькі каманду «МАЗ-СПОРТаўта», але і іншыя віды спорту. Беларускія спартсмены не ўсюды могуць прымаць удзел на роўных у Чэмпіянаце Расіі з расійскімі спартсменамі – іх выдзяляюць у асобны залік. І ў нас зараз быў залік еўраазіяцкага кубка. Там мы ўдзельнічаем, там могуць удзельнічаць усе. А вось у чэмпіянаце Расіі пазіцыя мінспорту, пакуль што ўдзельнічаюць толькі расійскія спартсмены», – сказаў Вязовіч.