Усе навіны

Алонса – першы пілот у гісторыі «Формулы-1», які праехаў 20 тысяч колаў

5 верасня 2023, 18:25

Іспанскі гоншчык «Астан Марцін» Фернанда Алонса стаў першым пілотам у гісторыі «Формулы-1», які праехаў 20 тысяч колаў.

Адбылося гэта ў рамках Гран-пры ў італьянскай Монцы. 42-гадовы спартсмен фінішаваў на 9-м месцы.

На другім месцы гэтага рэйтынгу знаходзіцца фін Кімі Райканен – 18 621 круг, на трэцім брытанец Льюіс Хэмілтан – 18 528.

Таксама ў топ-10 уваходзяць Міхаэль Шумахер, Рубенс Барыкела, Себасцьян Фетэль, Джэнсан Батан, Феліпэ Маса, Серхіа Перэс і Даніэль Рыкарда.

Нагадаем, зараз Фернанда займае трэцяе месца ў асабістым заліку са 170 ачкамі, саступаючы толькі Перэсу (219) і Максу Ферстапену (364).

У Кубку канструктараў «Астан Марцін» чацвёрты (217), наперадзе «Ферары» (228), «Мэрсэдэс» (273) і «Рэд Бул» (583).