Усе навіны

ФІА пакарала Ферстапена публічнымі працамі за мат на прэс-канферэнцыі

Пілот «Рэд Бул» Макс Ферстапен атрымаў пакаранне ад Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі (ФІА) за выкарыстанне ненарматыўнай лексікі на прэс-канферэнцыі падчас Гран-пры Сінгапура.

На пытанне, чаму ён прайграў у хуткасці Серхіа Перэсу ў Баку, Макс адказаў: «Я не ведаю. Розныя наладкі. Як толькі я патрапіў на кваліфікацыю, я зразумеў, што машына ў п##де (у дрэнным стане – заўв)».

Ферстапену прызначылі «выканаць пэўную працу, якая прадстаўляе грамадскую цікавасць».

У мінулым годзе бос Mercedes Тота Вольф і кіраўнік каманды Ferrari Фрэдэрык Васэр былі афіцыйна папярэджаны сцюардамі за іх выбар слоў на прэс-канферэнцыі падчас Гран-пры Лас-Вегаса.