Алонса – першы гоншчык у гісторыі, які прыняў удзел у 400 Гран-пры
Пілот «Астан Марцін» Фернанда Алонса стаў першым гоншчыкам у гісторыі «Формулы-1», які прыняў удзел у 400 Гран-пры.
Алонса ўдзельнічаў у другой практыцы на Гран-пры Мексікі. У першай трэніроўцы яго замяніў Феліпэ Другавіч.
27 кастрычніка 43-гадовы Фернанда правядзе сваю 397-ю гонку ў «Формуле-1». Тройчы за кар’еру ён не змог выйсці на старт гонкі, аднак удзельнічаў у практыках ці кваліфікацыях.
Сярод дзеючых пілотаў «Формулы-1» у топ-10 па колькасці Гран-пры знаходзяцца Льюіс Хэмілтан і Серхіа Перэс.
Лідары па Гран-пры ў гісторыі «Формулы-1»:
1. Фернанда Алонса – 400
2. Кімі Райканен – 353
3. Льюіс Хэмілтан – 352
4. Рубенс Барыкела – 326
5. Джэнсан Батан – 309
6. Міхаэль Шумахер – 308
7. Себасцьян Фетэль – 300
8. Серхіа Перэс – 281
9. Фэліпэ Маса – 272
10. Даніэль Рыкарда – 258