Усе навіны

Гран-пры Бразіліі: Ферстапен выйграў гонку з 17-га месца, Акон – 2-і, Гаслі – 3-і

3 лістапада 2024, 22:01

У нядзелю, 3 лістапада, прайшла гонка «Формулы-1»Гран-пры Бразіліі.

Перамогу атрымаў Макс Ферстапен з «Рэд Бул».

У кваліфікацыі перамог пілот «Макларэн» Ланда Норыс. Макс Ферстапен з «Рэд Бул» фінішаваў на 12-й пазіцыі, але ў гонцы ён стартаваў 17-м з-за штрафу ў 5 пазіцый – з-за замены рухавіка перад Гран-пры.

Алекс Албон з «Уільямса» прапусціў гонку з-за пашкоджання баліда ў кваліфікацыі.

Гран-пры Бразіліі

Аўтадром імя Жазэ Карлуса Пасе, Сан-Паўлу

Стартавы парадак

1. Макс Ферстапен («Рэд Бул»)

2. Эстэбан Акон («Альпін»)

3. П'ер Гаслі («Альпін»)

4. Джордж Расэл («Мэрсэдэс»)

5. Шарль Леклер («Ферары»)

6. Ланда Норыс («Макларэн»)

7. Юкі Цунода («РБ»)

8. Оскар Піястры («Макларэн»)

9. Ліам Лоўсан («РБ»)

10. Льюіс Хэмілтан («Мэрсэдэс»)

11. Серхіа Перэс («Рэд Бул»)

12. Олівер Бермэн («Хаас»)

13. Валтэры Ботас («Заубер»)

14. Фернанда Алонса («Астан Марцін»)

15. Чжоў Гуаньюй («Заубер»)

Сышлі:

Карлас Сайнс («Ферары»)

Франка Калапінта («Уільямс»)

Ніка Хюлькенберг («Хаас»)

Алекс Албон («Уільямс»)

Ланс Строл («Астан Марцін»)