Усе навіны

У «Мэрсэдэсе» ўпэўненыя, што Хэмілтан выступіць ва ўсіх гран-пры «Формулы 1» да канца сезона

5 лістапада 2024, 21:00

Пілот «Мэрсэдэса» Люіс Хэмілтан выступіць за каманду на ўсіх гран-пры «Формулы 1» да заканчэння сезона, паведамляе Sky Sports.

Пасля заканчэння гонкі ў Бразіліі, у якой 7-разовы чэмпіён фінішаваў на 10-й пазіцыі, брытанец звярнуўся ў каманду па радыё.

«Гэта быў катастрафічны ўік-энд, хлопцы. Найгоршы стан машыны за ўсю гісторыю. Дзякуй усім хлопцам на піт-стопе за тое, што ўнеслі свой уклад у гэтую спробу, і за выдатную працу.

Калі я выступаю ў апошні раз, то шкада, што гэта не было выдатна, але я ўдзячны вам», – сказаў Хэмілтан.

Пасля гонкі ў каментары Sky Sports F1 ён дадаў, што мог бы з радасцю сысці ў адпачынак, а не ўдзельнічаць у завяршальных этапах сезона ў Лас-Вегасе, Катары і Абу-Дабі.

Паводле інфармацыі крыніцы, у «Мэрсэдэса» няма сумневаў у тым, што Хэмілтан прыме ўдзел у наступных трох гран-пры.

Адным з магчымых тлумачэнняў слоў Хэмілтана па радыё пасля гонкі ў Бразіліі называецца тое, што гэтыя словы былі адрасаваны тым членам каманды, для якіх этап у Сан-Паўлу быў апошнім у гэтым сезоне.

Нагадаем, што перад пачаткам сезона 2024 года Хэмілтан падпісаў кантракт з «Ферары», паводле якога брытанец у 2025 годзе будзе выступаць за італьянскую каманду.

У наступным годзе замест Хэмілтана пілатаваць балід «Мэрсэдэс» будзе Андрэа Кімі Антанэлі.