Усе навіны

«Формула 1» гатова пашырыць чэмпіянат да 11 каманд

22 лістапада 2024, 22:32

«Формула 1» гатова пашырыць чэмпіянат да 11 каманд, піша RacingNews365.

Хутчэй за ўсё, «Формула 1» прадставіць новую заяўку ў пачатку новага рэгуляцыйнага цыклу, а афіцыйная аб'ява будзе хуткім часам. Нагадаем, раней «Формула 1» выступіла супраць уступлення «Андрэці-Кадылак» у чэмпіянат, хоць ФІА і ўхваліла іх заяўку.

Пасля сыходу генеральнага дырэктара «Андрэці-Кадылак» Майкла Андрэці «Формула 1» зноў пачала перамовы пра допуск каманды з 2026-га.