Усе навіны

Ферстапен у чацвёрты раз запар стаў чэмпіёнам «Формулы-1»

24 лістапада 2024, 11:20

Пілот «Рэд Бул» Макс Ферстапен у чацвёрты раз запар стаў чэмпіёнам «Формулы-1».

Гэта адбылося падчас Гран-пры Лас-Вегаса, дзе Макс фінішаваў 5-м, апярэдзіўшы Ланда Норыса, які стаў 6-м.

Ён зраўняўся па колькасці чэмпіёнстваў з Аленам Простам і Себасцьянам Фетэлем. Больш разоў выйгравалі толькі Хуан Мануэль Фанхіа (5), Льюіс Хэмілтан (7) і Міхаэль Шумахер (7).