Усе навіны

«Сказаў, што сыдзе з траекторыі, каб ######## маю галаву аб сцяну». Расэл заявіў, што Ферстапен яму пагражаў

5 снежня 2024, 23:23

Пілот «Мэрсэдэса» Джордж Расэл заявіў, што гоншчык «Рэд Бул» Макс Ферстапен пагражаў яму падчас Гран-пры Катара.

«У суботу ўвечары ён сказаў, што спецыяльна сыдзе з траекторыі, каб урэзацца ў мяне і ######## (разбіць – заўв) маю галаву аб сцяну».

Таму я знаходжу даволі іранічным, калі нехта сумняваецца ў прыстойнасці іншага чалавека, а сам кажа такое. Я не буду проста прымаць такое.

Макс гадамі здзекаваўся з людзей, і вы не можаце паставіць пад сумненне яго здольнасці пілота. Але ён не ўмее змагацца з цяжкасцямі. Кожны раз, калі нешта ідзе супраць яго – Джыда-2021, Бразілія-2021, ён выбіваецца з сіл. Будапешт сёлета першая ж гонка, калі машына не была дамінантнай. Тады ён урэзаўся ў Люіса Хэмілтана.

Як я ўжо казаў, для мяне гэтыя каментары ў суботу ўвечары і ў нядзелю былі абсалютна непаважлівымі і непатрэбнымі», – сказаў Расэл.

Нагадаем, што Ферстапен страціў поўл на Гран-пры Катара. Сцюарды пакаралі яго за тое, што ён на сваім павольным крузе ехаў неапраўдана павольна наперадзе Расэла.