Усе навіны

Беларускі бізнесмен Монцік: «Запрасілі легенду «Формулы-1» Барыкела ў якасці невыканаўчага дырэктара ў Лацінскай Амерыцы»

5 студзеня, 23:25

Ураджэнец Мінска і адзін з заснавальнікаў і CEO міжнароднай IT-кампаніі Softswiss Іван Монцік расказаў пра тое, як прайшоў юбілейны, 15-ы, год кампаніі.

«За гэтыя 15 гадоў у нас было так шмат гісторый - адны захапляльныя і пацешныя, іншыя больш складаныя. Гэты юбілейны год не стаў выключэннем. Ён не быў лягчэйшы ці менш насычаны падзеямі, чым папярэднія гады, але ён, безумоўна, прынёс новыя выклікі, з якімі мы раней не сутыкаліся.

Мы зрабілі смелыя крокі, напрыклад, запрасілі легенду «Формулы-1» Рубенса Барыкела ў якасці невыканаўчага дырэктара ў Лацінскай Амерыцы. Я лічу, што гэтая вяха заклала аснову для многіх іншых запамінальных і натхняльных момантаў на працягу года», – сказаў Монцік.