Усе навіны

Сіакам – найлепшы ў НБА па набраных ачках, калі супраць яго гуляюць дабл-цім

3 лістапада 2022, 18:21

Форвард «Таронта» Паскаль Сіакам узначаліў рэйтынг найлепшых гульцоў НБА, якія удала пераадольваюць дабл-цім.

Калі Сіакам трапляе ў дабл-цім, «Рэпторс» у сярэднім набіраюць 1,4 ачкі. Гэта найлепшы паказчык у Лізе.

Другое месца ў лізе займаюць Кайры Ірвінг і Лука Дончыч – «Бруклін» і «Далас» адпаведна ў сярэднім набіраюць па 1,3 ачкі пры дабл-цімах супраць гэтых гульцоў.

Трэцяе месца дзеляць Энтані Эдвардс (Мінесота), Яніс Адэтакумба (Мілвокі), Шэй Гілджэс-Аляксандр (Аклахома) і Фрэд Уанвліт (Таронта). Ва ўсіх па 1,2 ачкі.

Часцей за ўсё ў лізе трапляе ў дабл-цім абаронца «Філадэльфіі» Джэймс Хардэн – каля 20 разоў за матч, але набірае менш за 1 ачко.