Усе навіны

Габрэйская праваабарончая арганізацыя адмовілася прыняць 500 тысяч долараў ахвяравання ад Ірвінга і «Брукліна»

4 лістапада 2022, 15:12

Генеральны дырэктар габрэйскай праваабарончай арганізацыі Антыдыфамацыйная ліга Джонатан Грынблат заявіў, што не прыме 500 тысяч долараў, якія ахвяравалі «Бруклін» і Кайры Ірвінг.

«Мы не можам з чыстым сумленнем прыняць ахвяраванне. Мы былі аптымістычныя, але пасля прагляду фіяска на прэс-канферэнцыі стала зразумела, што Кайры не адчувае адказнасці за свае дзеянні», – напісаў Грынблат.

Была інфармацыя, што грошы павінны былі накіраваць на сумесны праект Ірвінга і «Брукліна» разам з Антыдыфамацыйнай лігай (амерыканская габрэйская няўрадавая праваабарончая грамадска-палітычная арганізацыя, якая супрацьстаяла антысемітызму – заўв.). Група павінна заняцца распрацоўкай адукацыйных праграм, якія будуць накіраваны на барацьбу з усімі формамі антысемітызму.

Ірвінг апублікаваў антысеміцкі пост у сацыяльных сетках на мінулым тыдні. Паведамленне выклікала негатыўную рэакцыю, але Кайры спачатку не выдаляў яго, сцвярджаючы, што не лічыць свае дзеянні прасоўваннем фільма. Пазней плэймэйкер усё ж выдаліў пост.