Усе навіны

Сныціна зарабіла 10 ачкоў у матчы супраць «Сасары». «Лондан Лаянс» беларускі абгулялі італьянак у Еўракубку

10 лістапада 2022, 09:01

9 лістапада «Лондан Лаянс», за які выступае беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна, абгулялі італьянскі «Сасары» ў рамках чарговага матчу групы J у Еўракубку – 73:63.

Беларуска правяла на пляцоўцы 28:04, за якія набрала 10 ачкоў, аддала 2 перадачы і здзейсніла 1 падбор.

Каманды, якія займуць першыя два месцы ў групе, выходзяць у плей-оф Еўракубка.

Група J: «Ліль» – 3 гульні (6 ачкоў), «Лондан Лаянс» – 3 (5), «Ля Рош» – 3 (4), «Сасары» – 3 (3).

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com