Усе навіны

Сныціна пра завяршэнне кар'еры Леўчанкі: «Ленiна майка будзе вісець пад зводамі баскетбольнай арэны ў свабоднай Беларусі!»

12 лістапада 2022, 08:40
3

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна пракаментавала рашэнне Алены Леўчанкі завяршыць прафесійную кар'еру.

«Леніна майка нацыянальнай каманды пад нумарам 11 будзе вісець пад зводамі баскетбольнай арэны ў Свабоднай Беларусі!

Дзякуй, што была прыкладам паспяховай, упэўненай у сабе жанчыны, заўсёды ў лепшай фізічнай форме, з веданнем, чаго ты хочаш, як у жыцці, так і на пляцоўцы. Дзякуй, што адказвала на мільён маіх пытанняў «навошта, як і чаму», мільён пытанняў ад гульца, які ўсяго толькі на два гады за цябе маладзейшы, але адстаў у ведах на дзясятку.

Дзякуй за незлічоную колькасць успамінаў, момантаў, сумесных трэніровак, паездак і яркіх эмоцый. Ты была, ёсць і будзеш чалавекам, дзякуючы якому я ёсць той, хто я ёсць зараз. Гледзячы на цябе, я ведаю, што вера ў лепшае і ўпартая праца дапамогуць пераадолець усё і дамагчыся сваёй мэты!

Люблю цябе і вельмі ганаруся!» – напісала Сныціна.