Усе навіны

Леўчанка пра Марыніну: «Мне здаецца, што з кожным годам яе дзеянні выглядаюць дурней і смяшней. Я не магу на гэта рэагаваць»

16 лістапада 2022, 18:44

Беларуская экс-баскетбалістка Алена Леўчанка ў інтэрв'ю для YouTube-канала «ЧестнОК» распавяла пра сваё стаўленне да дзеянняў і выказванняў выканаўчага дырэктара БФБ Анастасіі Марынінай.

– Цяпер Анастасія Марыніна – гэта галоўны спікер беларускага баскетбола, калі ты чытаеш нейкія яе заявы, нейкія думкі, што ўвогуле адчуваеш?

– Ведаеш, пасля столькіх гадоў чытаць гэта, мне здаецца, што я ўжо проста не рэагую, проста смешна. Калі раней проста смяяўся ўслых, то цяпер, не таму што ты прызвычайваешся, а мне здаецца, што з кожным годам гэта выглядае дурней і смяшней. Я не магу на гэта рэагаваць.

Чалавек, які займае такі статус, піша на старонцы федэрацыі баскетбола Англіі. Вось ведаеш, трэба ўмець прайграваць, але прызнаць што людзі прайграюць трэба таксама мець нейкую сілу. Гэта як пайсці ў дарагую краму і начапіць кучу модных шмотак і думаць, што ты модны, – сказала Леўчанка.