Усе навіны

Сныціна зарабіла 10 ачкоў у матчы супраць «Ліля». «Лондан Лаянс» беларускі абгулялі францужанак у Еўракубку

18 лістапада 2022, 09:33

18 лістапада «Лондан Лаянс», за які выступае беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна, абгулялі французскі «Ліль» у межах чарговага матчу групы J у Еўракубку – 67:60.

Беларуска правяла на пляцоўцы 22:07, за якія набрала 10 ачкоў, аддала 1 перадачу і здзейсніла 5 падбораў.

Каманды, якія занялі першыя два месцы ў групе, выходзяць у плей-оф Еўракубка.

Група J: «Ліль» – 4 гульні (7 ачкоў), «Лондан Лаянс» –  4 (7), «Сасары» –  4 (5), «Ля Рош» –  4 (5).

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com