Усе навіны

Партнёр БК «Мінск» Беларуская чыгунка ўпершыню трапіла пад замежныя санкцыі – іх увяла Канада

23 лістапада 2022, 08:46
1

22 лістапада Канада ўвяла новыя санкцыі супраць беларускіх кампаній і фізічных асоб. Гэта адбылося ў адказ на тое, што з 24 лютага Расея працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Канадцы сталі першымі, хто ўвёў санкцыі супраць Беларускай чыгункі, якая з'яўляецца партнёрам баскетбольнага клуба «Мінск» і Беларускай федэрацыі гандбола.

Канадскія санкцыі закранулі таксама іншых партнёраў БФГ – «Беларускі народны банк» і «Альфа-банк», які таксама з'яўляецца партнёрам футбольнага клуба «Мінск», – і Банк развіцця, партнёра АБФФ і футбольнага мінскага «Дынама».

Акрамя гэтага, пад санкцыі Канады трапілі «Парытэтбанк», «МТБанк», Мінскі завод колавых цягачоў, кіраўнікі палат парламента Наталля Качанава і Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік СК Дзмітрый Гара, старшыні Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка, Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, Гомельскага гарвыканкама гарвыканкама Пётр Кірычэнка, шэраг высокапастаўленых вайскоўцаў і іншыя арганізацыі і людзі.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com