Усе навіны

Cтаршыня БФБ Рыжанкоў цi Віктар Лукашэнка могуць узначалiць МЗС Беларусi пасля смерцi Макея («Наша Ніва»)

28 лістапада 2022, 14:07
2

Як паведамляе «Наша Ніва», старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў i непрызнаны МАК кіраўнік НАК Беларусі Віктар Лукашэнка з'яўляюцца кандыдатамi на пасаду кіраўніка Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi.

Па iнфармацыi крынiц выдання, Рыжанкоў, якi зараз з'яўляецца першым намеснiкам кiраўнiка адмiнiстрацыi Лукашэнкi, даўно пачаў крытыкаваць Уладзiмiра Макея, даводзiў, што той як мiнiстр замежных спраў «вельмі адвольна трактуе задачы Лукашэнкі і не спраўляецца з іх выкананнем», i прапаноўваў сябе на замену. Яго прызначэнне зараз ацэньваецца як вельмi верагоднае. На карысць Вiктара Лукашэнкi прыводзяць аргументы, што ён у мiнулым працаваў у МЗС, а таксама «дыпламат па факце работы ў НАК».

Iншымi кандыдатамi названы першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік і прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў.

Нагадаем, Макей, якi быў міністрам замежных спраў з 2012 года, памёр 26 лістапада 2022-га ва ўзросце 64 гадоў. Падчас фальсіфікацыi прэзідэнцкіх выбараў-2010 і сілавога падаўлення пратэстаў быў кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі, пазней патрапіў пад санкцыі ЕС. Падчас фальсіфікацыi прэзідэнцкіх выбараў-2020 і сілавога падаўлення пратэстаў паслядоўна падтрымліваў рэжым Лукашэнкі і адмаўляў наяўнасць у Беларусі палітвязняў.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com