Усе навіны

Уладзіслаў Блізнюк: «Мінск» настроены даць бой у Казані і паказаць добры баскетбол на працягу ўсіх 40 хвілін»

29 лістапада 2022, 16:28

Абаронца «Мiнска» Уладзіслаў Блізнюк падзяліўся чаканнямі перад матчам Лігі ВТБ супраць УНІКСа. Сустрэча пройдзе 29 лістапада.

«Пасля нядаўняй перамогі над краснаярскім «Енісеем» каманда адчувае сябе лепш у псіхалагічным плане, з нашых плячэй спаў пэўны груз.

Навічок Супрым Ханна вельмі дапамог камандзе ў мінулай сустрэчы і я лічу, што з яго прыходам мы сталі больш варыяцыйнымі ў нападзе, чаго, безумоўна, нам не хапала на старце сезона.

Што да УНІКСа, то гэта вельмі моцная каманда з пісьменным трэнерам на чале. Матч у Мiнску паказаў, што мы можам гуляць з імі на роўных.

Нас чакае другая запар выязная сустрэча з доўгімі пералётамі. Будзе няпроста, але мы настроеныя даць бой у Казані і паказаць добры баскетбол на працягу ўсіх 40 хвілін», – сказаў Блізнюк.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com