Усе навіны

Адразу тры гульцы стартавай пяцёркі «Мінска» не набралі ачкоў за матч з УНІКСам – антырэкорд Лігі ВТБ у сезоне

29 лістапада 2022, 21:56

У матчы Лігі ВТБ «Мінск» пацярпеў паражэнне ад УНІКСа (53:102). У беларускай каманды адразу тры гульцы стартавай пяцёркі не набралі ніводнага ачка.

Гэта здарылася ўпершыню ў сезоне Адзінай лігі ВТБ.

Раней у «Астаны» і ў «Мінска» былі выпадкі, калі ачкі не набіралі 2 гульца «старту».

У 12 матчах сезона «Мінск» толькі аднойчы здолеў перамагчы.