Усе навіны

Сныціна набрала 16 балаў у матчы Еўракубка супраць «Ля Рош». «Лондан Лаянс» беларускі саступілі францужанкам

8 снежня 2022, 08:55

7 снежня прайшоў матч Еўракубка, у якім «Лондан Лаянс», за які выступае Кацярына Сныціна, у гасцях саступілі «Ля Рош» (76:75).

Усю гульню брытанкі былі ў ролі даганяючых і па колькасці набраных ачкоў у трох чвэрцях саступалі саперніцам, адна ў чацвёртай чвэрці «ільвіцы» зарабілі 23 ачкі пры 12 у саперніц і амаль змаглі перавярнуць ход гульні.

Сныціна выходзіла ў стартавай пяцёрцы і правяла на пляцоўцы 34:25. За гэты час беларуска набрала 16 балаў, здзейсніла 2 падборы і аддала 2 перадачы.

Нягледзячы на паражэнне, «Лондан Лаянс» засталіся на другім радку ў табліцы групы J. На дадзены момант брытанская каманда мае 8 ачкоў, аднак разрыў па балах паміж камандамі мінімальны: брытанкі адстаюць ад «Лілля», які ідзе першым, на адно ачко, такі ж прамежак паміж «Лондан Лаянс» і «Ля Рош», «Сасары», які займае 4-ы радок адстае ад 2-га месца на 2 ачкі. Нагадаем, што першыя два месцы ў квартэце даюць права праходу далей.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com