Усе навіны

Прэзідэнт украінскага баскетбольнага клуба «Праметэй» Дубінскі: «Думаю, ці правільна казаць пра баскетбол, калі хтосьці гіне на фронце, але краіна мусіць працягваць жыць»

9 снежня 2022, 14:21

Прэзідэнт украінскага баскетбольнага клуба «Праметэй» Уладзімір Дубінскі падзяліўся думкамі аб тым, ці правільна казаць аб баскетболе падчас вайны.

«Ва Украіне жывуць мільёны людзей, і мы ўсе цяпер як адна вялікая сямʼя. Мы стараемся быць мацнейшымі і трымацца разам, падтрымліваць простых людзей і тых, хто на перадавой.

Часам я думаю, ці правільна гаварыць у Фэйсбуку або ў СМІ пра баскетбол у той час, калі хтосьці гіне на фронце, калі вайна ўсё бліжэй, але мы цвёрда перакананыя, што краіна мусіць працягваць жыць, і даем крыху нармальнага жыцця, якім мы жылі раней

Часам я думаю, ці правільна гэта гаварыць і думаць пра баскетбол. Але «Праметэй» аказвае вялікую падтрымку — мы дапамагаем узброеным сілам і людзям. Мы дасылаем харчы, грошы, купляем ваеннае абсталяванне, каб дапамагчы як мага хутчэй выйграць гэтую вайну.

Месяц за месяцам мы разумеем, што тое, што мы робім для спорту і баскетбола, дазваляе нашым людзям адчуваць, што мы жывем у свабоднай краіне і мы застанемся свабоднымі. Вы не можаце падчас вайны жыць толькі вайной.

Трэба паказаць людзям, што ў нас ёсць свой спорт, свая культура. Мы ўкраінцы. Паглядзіце, з якім гонарам нашы легіянеры апранулі ўкраінскі сцяг перад гульнёй. Гэта дае нам сілы і адчуванне, што мы як мага хутчэй выйграем гэтую вайну. Мы працягнем гуляць і прасоўваць украінскую культуру і спорт не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце», — сказаў Дубінскі.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com