Усе навіны

Сныціна набрала 19 ачкоў у матчы з «Сасары». «Лондан Лаянс» беларускі саступілі

16 снежня 2022, 08:11

15 снежня прайшоў апошні матч групавога этапа жаночага Еўракубка. «Лондан Лаянс», за які выступае беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна, саступілі на сваёй пляцоўцы «Сасары» з лікам 75:82.

Сныціна адзначылася 19 набранымі баламі – больш за ўсіх у абедзвюх камандах – а таксама 5 падборамі і 2 перадачамі. Усяго беларуска правяла на пляцоўцы 30:48.

Гэта параза ніяк не паўплывала на расстаноўку ў групе, бо брытанкі загаддзя аформілі выхад з групы.