Трэнер па АФП Мілашэўскі: «Старая гвардыя беларускіх баскетбалістаў – Куль, Пынцікаў, Вергун – была ў тысячу разоў мацнейшая, чым цяперашнія баскетбалісты ў іх узросце»
23-гадовы трэнер па АФП Уладзіслаў Мілашэўскі ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» параўнаў фізічную падрыхтоўку ранейшых беларускіх баскетбалістаў з падрыхтоўкай цяперашніх.
– Адназначна раней людзі былі мацней. У 19 гадоў яны выглядалі як 27-гадовыя спартсмены. А зараз тых, хто вылучаецца сваімі дадзенымі, на каманду па 2-3 чалавекі. З чым усё гэта звязана, не магу сказаць. Зрэшты, людзі раней жа нават менш хварэлі. Цяпер вельмі шмат розных хвароб, з-за якіх нельга трэніравацца, якія ўплываюць на твой фізічны стан, правакуюць траўмы і гэтак далей. Плюс пытанне клімату.
– Цяпер працаваць са спартсменамі цяжэй ці лягчэй?
– Лягчэй. Чаму? Цяпер трэнер па АФП бачыць, над чым трэба працаваць. Раней даросламу здароваму спартсмену было цяжка нешта палепшыць.
Узгадваю старую гвардыю беларускіх баскетбалістаў: Кандрусевіч, Куль, Пынцікаў, Вяргун, Кудраўцаў. Гэта былі сапраўдныя машыны, людзі ў тысячу разоў мацнейшыя за цяперашніх баскетбалістаў у іх узросце. Тыя хлопцы маглі не трэніравацца, але гуляць на вельмі высокім узроўні за кошт фізічнага стану, стараннасці, маральна-валявых якасцей. Плюс хлопцы былі адораны ў фізічным плане, яны маглі шмат бегаць. З цяперашнімі гульцамі застаецца толькі працаваць як мага больш і ўмацоўваць у фізічным плане, – адзначыў Мілашэўскі.