Усе навіны

Галоўны трэнер «Гарызонта» Трафімава: «Не хапае міжнароднай практыкі. Дзяўчынкі растуць, але патрэбен міжнародны досвед»

21 снежня 2022, 09:20

Галоўны трэнер «Гарызонта» Наталля Трафімава падзялілася меркаваннем, што беларускім баскетбалісткам не хапае міжнароднай практыкі для развіцця.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Нам не хапае міжнароднай практыкі. Дзяўчынкі ёсць, растуць, але ім патрэбен міжнародны вопыт.

– Ліга РЖД, Кубак Фенікса…

– Ну, добра, але не ўсе ў іх гуляюць, правільна? Напрыклад, каманда з Гродна [«Алімпія»] не гуляе ў Лізе РЧ, а гуляюць там «Гарызонт» і «Мінск» другі. Гэта добра, што ёсць гэтыя людзі, але нам патрэбен гэты вопыт міжнародны, нам трэба як мага больш такіх роўных гульняў [як фінал за Кубак Беларусі], а не толькі тры мець у чэмпіянаце.

Мы стараемся, кіраўніцтва клубаў імкнецца знайсці дзесьці магчымасць, як тая ж Ліга РЧ, Кубак Фенікса – расійская ліга для дзяцей, але хацелася б большага. Я думаю, што мы ўсё ж такі прапрацоўваем гэтую сітуацыю з Расіяй – у нас зараз паміж зборнымі Беларусі і Расіі дзве гульні намячаецца ў лютым. Але хацелася б большага, – сказала Трафімава.