Усе навіны

Галоўны трэнер «Мінска» Вяргун пра паразу ад «Астаны»: «На 10 галявых перадач мы прымудрыліся зрабіць 20 страт, прамазалі плойму свабодных кідкоў»

11 студзеня 2023, 19:44

Галоўны трэнер баскетбольнага «Мінска» Расціслаў Вяргун пракаментаваў паразу ад «Астаны».

«Павіншую суперніка – яны былі вельмі добра гатовыя да сённяшняга матчу. На мой погляд, гулялі вельмі нядрэнна, якасна, як у абароне так і ў нападзе. Лічбы гавораць самі за сябе: эфектыўнасць нашых дзеянняў на ўсю каманду склала 33 супраць 104 у суперніка. На 10 галявых перадач мы прымудрыліся зрабіць 20 страт, прамазалі плойму свабодных кідкоў. Таму разлічваць на нейкі станоўчы вынік не варта з такой гульнёй», – распавёў Вяргун.