Улады Турцыі абяцаюць 500 тысяч долараў за інфармацыйную дапамогу арышту баскетбаліста Кантэра Фрыдама, які падтрымліваў беларускіх палітвязняў
Урад Турцыі абвясціў узнагароду ў 10 мільёнаў турэцкіх лір (каля 500 000 долараў) за інфармацыю, якая прывядзе да арышту былога гульца НБА Энеса Кантэра Фрыдама.
Баскетбаліст з'яўляецца актыўным крытыкам прэзідэнта краіны Рэджэпа Таіпа Эрдагана.
Таксама Фрыдома ўнеслі ў «шэры спіс» Міністэрства ўнутраных спраў Турцыі – «Спіс тэрарыстаў, якія адшукваюцца».
«Гэта робіць сытуацыю вельмі небясьпечнай. Раней за людзьмі са спісу палявала турэцкая разведка, але пасля абʼяўлення ўзнагароды за імі будуць паляваць усе», – сказаў Фрыдам The New York Post.
У 2017 годзе Турцыя анулявала пашпарт Энеса і спрабавала дэпартаваць яго з Румыніі. Пасля гэтага баскетбаліст атрымаў грамадзянства ЗША.
Кантэр адыграў у НБА 11 гадоў. Энес зʼяўляецца адным з самых адкрытых крытыкаў НБА, асабліва датычна адносін асацыяцыі з Кітаем. Фрыдам таксама лічыць, што страціў месца ў лізе з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Нагадаем, Энес Кантэр Фрыдам таксама выказваўся аб парушэннях правоў чалавек і свабоды слова ў Беларусі, выступаў у падтрымку беларускіх палітвязняў і называў Аляксандра Лукашэнку злачынцам.