Усе навіны

Леброн Джэймс стаў першым гульцом у гісторыі НБА, які набіраў 40+ ачкоў супраць усіх 30 клубаў лігі

25 студзеня 2023, 10:51

Форвард «Лэйкерз» Леброн Джэймс стаў першым гульцом у гісторыі НБА, які набіраў 40+ ачкоў супраць усіх 30 клубаў лігі.

Апошняй камандай, супраць якой Леброну атрымалася набраць 40+ ачкоў, сталі «Кліпэрс». «Лэйкерз» саступілі (115:133), аднак 38-гадовы форвард вызначыўся 46 ачкамі.

У гэтай гульні Джэймс рэалізаваў 16 з 29 з гульні, 9 з 14 з-за дугі, 5 з 5 з лініі штрафных.

Таксама на яго рахунку 8 падбораў, 7 перадач, 2 перахопы, 1 блок-шот і ніводнай страты за 33 хвіліны на паркеце.

Леброн праводзіць 20-ы сезон у НБА.