Міжнародная федэрацыя баскетбола разгледзіць рэкамендацыі МАК па допуску расіян і беларусаў да спаборніцтваў

29 студзеня, 18:21
0

Міжнародная федэрацыя баскетбола (ФІБА) разгледзіць рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) аб допуску расіян і беларусаў да спаборніцтваў, паведамляе расійскае выданне ТАСС.

«Гэтая тэма будзе абмяркоўвацца на наступным паседжанні выканкама арганізацыі, якое адбудзецца 2 лютага», – паведаміла ФІБА.

Нагадаем, 18 траўня 2022 года ФІБА адхіліла расійскія і беларускія зборныя і клубы ад удзелу ў спаборніцтвах з-за поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну, з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць выступлення на міжнародных спаборніцтвах беларускіх і расійскіх спартсменаў, калі тыя не былі заўважаны ў «актыўнай падтрымцы» вайны ва Украіне.

Адзначым, што ў фармулёўцы МАК размова ішла аб магчымым допуску «індывідуальных атлетаў».

🇪🇦 «Рэал Мадрыд» згуляе супраць «Рэал Сасьедада». Забірай гол Бензема з каэфіцыентам 1.95