Генсек ФІБА Загкліс: «Будзем шукаць нейкія змены, таму што Расія – вельмі вялікая сіла ў сусветным баскетболе»
Генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА) Андрэас Загкліс падзяліўся думкамі аб намеры арганізацыі разгледзець рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) аб допуску расіян і беларусаў да спаборніцтваў.
«Калі абставіны дазволяць, мы будзем шукаць нейкія змены, таму што няма сумневаў, што Расія – вельмі вялікая сіла ў сусветным баскетболе», – сказаў Загкліс.
ФІБА плануе разгледзець пытанне магчымага допуску расіян і беларусаў да спаборніцтваў 2 лютага.
25 студзеня МАК дапусціў магчымасць выступлення на міжнародных спаборніцтвах беларускіх і расійскіх спартсменаў, калі тыя не былі заўважаны ў «актыўнай падтрымцы» вайны ва Украіне.
Адзначым, што ў фармулёўцы МАК размова ішла аб магчымым допуску «індывідуальных атлетаў».
🇪🇦 «Рэал Мадрыд» згуляе супраць «Рэал Сасьедада». Забірай гол Бензема з каэфіцыентам 1.95