Федэрацыі баскетбола Паўночнай Еўропы, Балтыі і Польшчы адправілі ў МАК і ФІБА заяву з патрабаваннем аб не допуску РФ і Беларусі да міжнародных спаборніцтваў
Баскетбольныя федэрацыі Эстоніі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы і Швецыі накіравалі ў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і Міжнародную федэрацыю баскетбол (ФІБА) зварот з патрабаваннем не дапускаць расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных спартсменаў.
«Федэрацыі баскетбола Паўночнай Еўропы, Балтыі і федэрацыя баскетбола Польшчы хацелі б звярнуць вашу ўвагу і ўвагу шырокай грамадскасці на той факт, што дыскусіі аб вяртанні Расіі і Беларусі ў спорт відавочна заўчасныя.
Расійская агрэсія ва Украіне сталая і працягвае ўзмацняцца. Улічваючы гэтыя абставіны, будзе непрымальна дапускаць удзел Расіі і Беларусі ў міжнародных спартыўных спаборніцтвах.
Агрэсар не павінен мець магчымасці ўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, у тым ліку ў баскетболу, на любым узроўні, ні як спартсмен, ні як службовая асоба. У грамадскасці не павінна быць нічога, акрамя абсалютнай нецярпімасці да вайны, якую развязалі агрэсары.
Мы прытрымліваемся меркавання, што расійскім і беларускім спартсменам не трэба дазваляць удзельнічаць у міжнародным баскетболе або спартыўных спаборніцтвах ні ў якасці канкурэнтаў, ні ў якасці афіцыйных асоб. Прадстаўнікоў Расіі і Беларусі трэба таксама выключыць з кіравання міжнароднымі спартыўнымі арганізацыямі да таго часу, пакуль не спыніцца агрэсія Расіі і не будзе дасягнуты мір», – паведамляецца ў заяве.
Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.