Усе навіны

«Мiнск» прайграў у 13-м матчы запар, у каманды 1 перамога ў 24 матчах сезона Лігі ВТБ

4 лютага 2023, 18:11

4 лютага «Мiнск» у чарговым матчы Лігі ВТБ саступіў «Енiсею» (42:69). Для беларускай каманды паражэнне стала 13 запар.

«Мiнск» у гэтым сезоне перамог толькі 1 раз у 24 матчах. Гэта здарылася 24 лістапада ў матчы супраць «Енiсея» (63:61).

«Мiнск» займае апошняе месца ў табліцы лігі.