Усе навіны

Зборныя Беларусі розных узростаў не будуць дапушчаныя да рэгістрацыі на моладзевыя чэмпіянаты Еўропы 2023 года

7 лютага 2023, 17:03

Зборныя Беларусі розных узростаў не будуць дапушчаныя да рэгістрацыі на моладзевыя чэмпіянаты Еўропы 2023 года, такое рашэнне прыняў выканкам ФІБА Еўропа вынікаючы рашэнням выканкаму ФІБА.

Аднак моладзевыя зборныя Беларусі захаваюць свае месцы ў адпаведных дывізіёнах. У выпадку допуску каманды працягнуць выступ у тым дывізіёне, дзе знаходзіліся да адхілення ў 2022 годзе. Рашэнні абгрунтаваныя тым, што не назіраецца станоўчага прагрэсу ў дачыненні да канфлікту на Украіне.

Нагадаем, што ФІБА адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.