Вяргун пасля 15-й паразы «Мiнска» запар: «На жаль, для нас усё заканамерна. Трэба паляпшаць сваё індывідуальнае майстэрства»
Галоўны трэнер «Мiнска» Расціслаў Вяргун падзяліўся меркаваннем аб паразе ад «Самары» (75:85).
– Любая гульня – гэта тысяча мікрадуэляў. Калі гульня роўная, менавіта перамогі ў гэтых мікрадуэлях маюць ключавую ролю. У канцы індывідуальнае майстэрства выканаўцаў выходзіць на першы план.
Сапернік свае атакі рэалізаваў, знайшоў перавагу, давёў мяч да тых людзей, якія ў стане яго закінуць у кола. На жаль, у нас з гэтым праблемы застаюцца.
Безумоўна, па якасці гульні я не магу не быць задаволены – хлопцы цалкам аддаваліся. 3 страты за першую палову, 11 страт за 45 хвілін – гэта вельмі нядрэнна для нас.
Па выніку ўсё роўна хтосьці павінен браць і закідваць мяч, штрафныя кідкі, браць на сябе адказнасць у канцоўцы і рэалізоўваць атакі.
На жаль, для нас усё заканамерна. Трэба паляпшаць сваё індывідуальнае майстэрства, – сказаў Вяргун.
