Усе навіны

Расціслаў Вяргун: «Дзякуй тым, хто складае каляндар. Нам вельмі «пашанцавала». За 14 дзён мы згулялі 5 гульняў»

14 лютага 2023, 21:40

Галоўны трэнер «Мінска» Расціслаў Вяргун падзяліўся меркаваннем аб матчы Лігі ВТБ з «Аўтадорам» (70:78).

– Напэўна, нам не хапіла рэсурсу. Асобна дзякуй тым, хто складае каляндар. Нам вельмі «пашанцавала». За 14 дзён мы згулялі 5 гульняў. Мы адзіная каманда, на маю думку, якая згуляла 5 гульняў. З улікам пералётаў у Астану, Перм, Саратаў.

Нам усё ж цяжкавата. Няма ў нас такога патэнцыялу падтрымліваць хуткасць і агрэсію, якую хацелася б бачыць. Таму трэба прызнаць, што і дрэнны пачатак і страты ў канцы, напэўна, былі абумоўлены нашай стомленасцю, – сказаў Вяргун.