Усе навіны

Сныціна набрала 11 ачкоў у матчы чэмпіянату Вялікабрытаніі. «Лондан Лаянс» беларускі разграмілі «Кардыф Мэт Арчэрс» з розніцай +58

26 лютага, 18:09

26 лютага прайшоў чарговы матч чэмпіянату Вялікабрытаніі, у якім «Лондан Лаянс», за якіх гуляе Кацярына Сныціна, разграмілі «Кардыф Мэт Арчэрс» з лікам 133:75.

На рахунку беларускай баскетбалісткі 11 набраных ачкоў, а таксама 2 падборы і 4 дзейсныя перадачы. Сныціна правяла на пляцоўцы 21:11.

На дадзены момант «Лондан Лаянс» дзеляць першы радок табліцы чэмпіянату з «Лестар». Абедзве каманды згулялі 11 матчаў і набралі 20 ачкоў, але ў каманды Сныцінай лепшая розніца закінутых і прапушчаных мячоў.