Усе навіны

Былы гулец НБА Фелтан Спенсер памёр ва ўзросце 55 гадоў

13 сакавіка 2023, 14:38

Былы гулец НБА Фелтан Спенсер пайшоў з жыцця ва ўзросце 55 гадоў.

Спенсер правёў 12 сезонаў у НБА за «Юту», «Голдэн Стэйт», «Нью-Ёрк», «Арланда» і «Сан-Антоніа». Ён быў абраны пад 6-м нумарам на драфце НБА 1990 года.

У НБА Фелтан набіраў у сярэднім па 5,2 ачка і 5,4 падбору за матч.