Уладальнік «Даласа» К'юбан падасць пратэст на зыход матчу супраць «Голдэн Стэйт»
Уладальнік «Даласа» Марк К'юбан паведаміў, што клуб падасць пратэст на вынік хатняга матчу супраць «Голдэн Стэйт» (125:127).
Пратэст звязаны з інцыдэнтам, які адбыўся за 1 хвіліну 54 секунды да канца трэцяй чвэрці. Цэнтравы «Уорыарз» Кевін Луні забіў зверху без супраціву пасля тайм-аўту. «Меверыкс» лічылі, што валодаюць мячом, таму знаходзіліся на другім баку пляцоўкі.
»Суддзі спачатку сказалі, што мяч у «Меверыкс», але падчас тайм-аўту змянілі пастанову і не паведамілі пра гэта.
Яны бачылі, што мы знаходзімся на другім баку пляцоўкі, але проста аддалі мяч «Уорыарз». Яны не сказалі нам ні слова. «Уорыарз« набралі лёгкія ачкі.
Дзіўна, але гэта мела б значэнне ў матчы, які скончыўся з розніцай у 2 ачкі. Магчыма, гэта самая дрэнная судзейская памылка ў гісторыі НБА», – сказаў Кʼюбан.