Усе навіны

Трэнер «Мінска» Вяргун: «Самая вялікая наша перамога ў гэтым сезоне – гэта практычна заўсёды поўныя трыбуны. Такога ніколі не было»

26 сакавіка 2023, 17:52

Галоўны трэнер «Мінска» Расціслаў Вяргун падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Астанай» (84:69) у лізе ВТБ, Для каманды перамога стала трэцяй у сезоне.

– У першай чвэрці мы прапусцілі 30 ачкоў. Зразумела, што з такой якасцю абароны складана было разлічваць на вынік, мы думалі, што недзе будзе прасцей. нам спатрэбіўся час, каб злавіць рытм, вызначыцца з ратацыяй.

Тыя хлопцы, якія ў другой палове здзейснілі рывок за кошт якаснай абароны і самааддачы выйгралі гульню. Цяжка ацэньваць такія гульні, калі ў цябе тры перамогі за ўвесь сезон. Для нас гэта значыць шмат.

Мы рыхтаваліся цэлы тыдзень, я рады, што дабіліся станоўчага выніку. Лічу, што самая вялікая наша перамога ў гэтым сезоне – гэта практычна заўсёды поўныя трыбуны. Такога ніколі не было.

Жадаецца верыць, што людзям спадабаўся баскетбол. Наша праца – рабіць яго як мага лепш і якасней, – сказаў Вяргун.