Усе навіны

Леброн Джэймс: «Да чорта плэй-ін, мы можам патрапіць у топ-8»

28 сакавіка 2023, 20:46

Форвард «Лэйкерз» Леброн Джэймс пракаментаваў паражэнне «Чыкага» (108:188) у матчы рэгулярнага чэмпіянату НБА.

«Відавочна, што рытм – гэта найважнейшае. Некалькі разоў я адчуваў сябе не так добра, як раней. Але я выбыў на чатыры тыдні, так што я спрабую вярнуцца ў форму да фінальнага адрэзку сэзону.

Да чорта плэй-ін, мы можам патрапіць у топ-8. Выступленні каманды змянілі маё стаўленне да вяртання. Гэта не змяніла мой лад мыслення, але палепшыла ўсё, што тычыцца трэніровак, лячэння і астатняга», – сказаў Леброн.

Матч супраць «Чыкага», у якім Джэймс набраў 19 ачкоў, стаў для яго першым пасля аднаўлення ад траўмы ступні. Цяпер «Лэйкерз» знаходзяцца на 10-м месцы ў Заходняй канферэнцыі НБА.