Усе навіны

Мітчэл набраў 10 000 ачкоў за 410 матчаў – гэта 4-ы вынік у гісторыі НБА

29 сакавіка 2023, 11:51

Абаронца «Кліўленда» Донован Мітчэл набраў дзесяцітысячнае ачко ў матчы рэгулярнага чэмпіянату супраць «Атланты».

Адбылося гэта ў 410-м матчы гульца ў НБА, хутчэй за яго гэта рабілі толькі Леброн Джэймс (368 гульняў), Джоэл Эмбіід (373 гульні) і Кевін Дзюрэнт (381 гульня).

У гэтым сезоне гулец абнавіў клубны рэкорд рэзультатыўнасці «Кавальерс», набраўшы 71 ачко ў гульні з «Чыкага» (145:134, АД) і на некаторы час устанавіў рэкорд гэтага сезона НБА, але пазней яго паўтарыў Дэміян Лілард з «Портленда».