Уэстбрук падняўся на 27-е месца ў гісторыі НБА па набраных ачках

30 сакавіка, 14:07
0

Разыгрываючы «Кліпэрс» Расэл Уэстбрук падняўся на 27-е месца ў гісторыі НБА па колькасці набраных ачкоў.

У сённяшнім матчы супраць «Мэмфіса» Уэстбрук набраў 36 ачкоў, што дазволіла яму давесці кар'ерны паказчык да 24 370 ачкоў і абысці Алена Айверсана, на рахунку якога 24 368 ачкоў.

На 26-м месцы знаходзіцца Рэй Ален (24 505). Найлепшым бамбардзірам у гісторыі НБА зʼяўляецца Леброн Джэймс (38 494).